НЕ - ВАЙНЕ!
562

Tribuna.com адкрывае вакансію рэдактара беларускамоўнай стужкі навін

01.08.2022 Крыніца: Tribuna.com

Tribuna.com гатовая разгледзець рэзюмэ тых, хто з’ехаў з краіны, а таксама тых, хто застаецца ў Беларусі.

Tribuna.com працягвае працаваць, нягледзячы на блакіроўку і прызнанне некаторых з нашых каналаў распаўсюджвання інфармацыі экстрэмісцкімі. Медыя застаецца найбуйнейшым спартыўным медыя ў Беларусі і дастаўляем кантэнт на сайт, у дадаткі і групы ў сацыяльных сетках.

Цяпер сат аб’яўляе вакансію рэдактара беларускамоўнай стужкі навін. Tribuna.com гатовая разгледзець рэзюмэ тых, хто з’ехаў з краіны, а таксама тых, хто застаецца ў Беларусі. "Бяспека супрацоўнікаў — важны момант, і мы гатовыя распавесці, як мінімізаваць рызыкі", — дадае каманда.

Задачы:

– напаўненне стужкі навін;

– напісанне ўласных навін;

– маніторынг беларускіх крыніц і агрэгацыя кантэнту;

– адсочванне замежных крыніц, пераклад і адаптацыя навін;

– адпраўка пуш-паведамленняў з самымі гарачымі навінамі.

Ад вас:

– веданне спартыўнай спецыфікі і любоў да спорту ў цэлым;

– пісьменная беларуская мова;

– уменне хутка думаць, хутка рабіць і агульная стрэсаўстойлівасць;

– увага да дэталяў;

– самадысцыпліна для дыстанцыйнай працы;

– наяўнасць досведу працы ў медыя ці вельмі, вельмі, вельмі шмат жадання рабіць кар’еру ў медыя.

Ад медыя:

– гібкі графік;

– асобныя ганарары за дадатковыя віды працы (тэксты, анлайны);

– сумеснае абмеркаванне фінансавай кампенсацыі;

– дружны калектыў, які за праўду.

Рэзюмэ дасылайце на by.jobs@tribuna.com з тэмай «Карэспандэнт стужкі навін». Блог на Tribuna.com, а таксама тэкст пра тое, чаму трэба звярнуць увагу менавіта на вас, могуць стаць вашымі дадатковымі плюсамі.

Чытайце яшчэ:

“Мастачка зрабіла сто партрэтаў за чатыры месяцы”. Заснавальніца праекта “Палітвязынка” расказала, як яго стваралі

«Мы стварылі сістэму агентуры ў горадзе». Паразмаўлялі з рэдактарам Orsha.eu Ігарам Казмерчаком

Таццяну Мацвееву выпусцілі з ІЧУ і будуць судзіць 9 жніўня

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!