НЕ - ВАЙНЕ!
2496

Трэвэл-гранты Пулітцэраўскага цэнтра асвятлення крызісаў

01.01.2016 Крыніца: by.odb-office.eu

Пулітцэраўскі цэнтр асвятлення крызісаў (Злучаныя Штаты) прапануе трэвэл-гранты журналістам, фатографам, кінатворцам, пісьменнікам, радыёжурналістам і фрылансерам любой нацыянальнасці. Цэнтр прымае прапановы праектаў па тэмах, якія недастаткова асвятляліся або не асвятляліся ў амерыканскіх і еўрапейскіх медыя.

Арганізацыя фінансуе выдаткі на падарожжы, звязаныя з працай над медыяпраектамі па тэмах і пытаннях, якія маюць рэгіянальную або міжнародную значнасць. Памер індывідуальнага трэвэл-гранта залежыць ад спецыфікі праекту і дэталёва спланаванага бюджэту.

Звычайна грант складае 5 -- 15 тыс. даляраў ЗША.

Заяўкі на трэвэл-гранты прымаюцца на працягу ўсяго года.

Падрабязнасці - тут

.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!