1706

Трэвэл-грант для фотааматараў для вандроўкі ў Непал (да 25 лістапада)

20.11.2015 Крыніца: by.odb-office.eu

 

Фотааматары з усяго свету (узрост ад 18 гадоў, англійская мова) запрашаюцца да ўдзелу ў конкурсе "World Nomads". Арганізатары чакаюць ад канкурсантаў натхняльныя фотаздымкі з падарожжаў.

Галоўны прыз конкурсу - 10-дзённая вандроўка ў Непал і ментарства ад прафесійага трэвэл-фатографа Рычарда Л'Ансана (7-18 лютага 2016 года).

Патрабаванні да кандыдатаў:

- выдатнае валоданне ангельскай мовай,

- узрост - ад 18 год,

- быць фотааматарам / навучацца фотасправе і мець жаданне зрабіць кар'еру ў трэвэл-фатаграфіі,

- быць у добрай фізічнай форме,

- мець дзеючы замежны пашпарт,

- жадаць прыгод, вучыцца ў ментара, набыць новыя веды і навыкі ў галіне трэвэл-фатаграфіі.

 

Канкурсанты мусяць:

- даслаць фотагісторыю (максімум 5 фотаздымкаў),

- распавесці ў эсэ (1,5 тыс. сімвалаў), што перамога ў конкурсе значыць для Вас і чаму журы мае выбраць менавіта Вас (распавядзіце пра сябе, свае захапленні, чаму любіце фатаграфію, што вас рухае рабіць лепшыя здымкі і г.д. - імкніцеся стварыць свой партрэт праз эсэ),

- запоўніць форму заяўкі.

Дэдлайн - 25 лістапада 2015 года.

Падрабязная інфармацыя - тут.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!