1280

Трэнінгі па бяспецы для журналістаў у Мінску і Брэсце! Дэдлайн — 21 лістапада

15.11.2019 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Міжнародная федэрацыя журналістаў ў партнёрстве з Беларускай асацыяцыяй журналістаў аб'яўляюць набор на адукацыйны трохдзённы трэнінг "Бяспека для журналістаў".

Праграма трэнінгу разлічаная на тых, хто займаецца ці плануе займацца далікатнымі тэмамі, звязанымі з падвышанай рызыкай. Гэта можа быць карупцыя, арганізаваная злачыннасць, журналісцкія расследаванні ці паўсядзённая праца ў недобразычлівым асяродку.

Удзельнікі трэнінгу даведаюцца: пра планаванне працы з гледжання ўласнай бяспекі, пра абарону крыніц інфармацыі, пра асновы лічбавай бяспекі, а таксама навучацца ацэньваць рызыкі і пагрозы, выпрацоўваць контрмеры.

Курс разлічаны на тых, хто пачынае займацца журналістыкай. Але і дасведчаныя журналісты змогуць структураваць свой досвед у сферы бяспекі.

Методыка аналізу бяспекі працы журналіста распрацаваная Міжнароднай федэрацыяй журналістаў (МФЖ). Працаваць на трэнінгу будуць сертыфікаваныя трэнеры па бяспецы журналісцкай дзейнасці, падрыхтаваныя МФЖ.

Два трэнінгі па аднолькавай праграме адбудуцца: 28—30 лістапада ў Брэсце, 12—14 снежня ў Мінску.

Падаць заяўку на ўдзел у адным з іх можна праз РЭГІСТРАЦЫЙНУЮ ФОРМУ.

Колькасць месцаў абмежаваная, будзе адбор.

З сабой удзельнікі прывозяць ноўтбук і смартфон, якія выкарыстоўваюць у працы.

Працоўная мова: руская. Дэдлайн падачы заявак: 21 лістапада.

БАЖ праводзіць вялікі перапіс сябраў арганізацыі — запоўні анкету!