395

Трэнінг для дакумэнтатараў_ак Міжнароднага Камітэта па расследванні катаванняў у Беларусі (9 верасня)

08.09.2020 Крыніца: Прислано организаторами

Міжнародны Камітэт па расследванні катаванняў у Беларусі-2020 запрашае ўсіх, хто плануе ці ўжо далучыўся да пула валантэраў_ак дакументалістаў_ак Камітэта, на трэнінг па юрыдычных і псіхалагічных аспектах дакументавання парушэнняў правоў чалавека для нацыянальнай і міжнароднай адвакацыі.

У межах трэнінга мы таксама пагаворым пра асновы фізычнай і інфармацыйнай бяспекі і, пры неабходнасці, дапаможам зашыфраваць асабістыя тэлефоны і кампутары, якія плануецца выкарыстоўваць у межах валантэрскай дзейнасці для Камітэта.

Наведванне і/ці вывучэнне матэрыялаў такога кшталту трэнінгаў з’яўляецца абавязковай умовай валантэрскай дзейнасці для Камітэта.

Трэнінг пройдзе анлайн 9 верасня (серада) з 18:00 да 20:30.

Спасылку мы дашлем пасля рэгістрацыі. Форма для рэгістрацыі

Падрабязней аб дзейнасці Камітэта: http://torture.tilda.ws/

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!