578

“ТРЭЦI СЕКТАР” правярае мінюст

07.07.2021 Крыніца: Служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

ГА  “Цэнтр “ТРЭЦI СЕКТАР” правярае мінюст.

"Запатрабаваныя тысячы дакумантаў. Мы атрымалі таксама пісьмовае папярэджанне, — паведамляе  заснавальнік арганізацыі  Вітаўт Руднік. —  Інтарэс праяўляе таксама ДФР. Вельмі верагодна, што рыхтуецца ліквідацыя".

ГА “Цэнтр “ТРЭЦI СЕКТАР” быў заснаваны ў 1997 годзе. За гэты час арганізацыя вельмі шмат зрабіла для развіцця грамадзянскай супольнасці, адукацыі журналістаў і грамадскіх актывістаў.

Мінюст Беларусі пачаў пазапланавую праверку “Згуртавання беларусаў свету "Бацькаўшчына", Беларускага ПЭН-Цэнтра, Беларускай асацыяцыі журналістаў, “Звяна”, руху "За Свабоду”, "Экадома".

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!