1869

Топ-10 БАЖных падзеяў 2015 года

30.12.2015 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

На апошнім сёлетнім пасяджэнні Праўлення ГА “БАЖ” прэс-служба арганізацыі папрасіла кожнага з сябраў гэтага кіраўнічага органа скласці Топ-10 самых галоўных, на іх думку, падзей года ў жыцці БАЖаўцаў і беларускай медыясупольнасці.

Пасля падліку галасоў атрымаўся такі Топ-10:

1. З’езд ГА “БАЖ” і змена кіраўніцтва;

2. 20-годдзе арганізацыі;

3. Правядзенне карпаратыўнага фэсту “Бажынкі-2015” у Глыбокім;

4. Атрыманне Нобелеўскай прэміі Святланай Алексіевіч;

5. Масавы пераслед журналістаў за працу на замежныя СМІ без акрэдытацыі;

6. Правядзенне штогадовага творчага конкурса “Вольнае слова”;

7. Уступленне ў сілу зменаў у закон “Аб СМІ” і пазасудовая блакіроўка сайтаў;

8. Канфлікт у калектыве “Белорусы и рынок” і старэнне новага рэсурса Belrynok.by;

9. Юбілеі выданняў: “Брестскому курьеру” – 25, “Народнай волі” – 20, “Рэгіянальнай газеце” – 20, часопісу “Абажур” – 15 гадоў;

10. Прэс-туры ў Палескі радыяцыйна-экалагічны запаведнік, у вёску Вялікі Бор Хойніцкага раёна на народнае свята “Русалле”, а таксама байдарачны прэс-тур па Прыпяці.

Таксама сярод важных сёлетніх падзеяў сябры Праўлення адзначылі пагаршэнне эканамічнай сітуацыі ў краіне і ў журналісцкай сферы, пераход Беларусі на лічбавае тэлевяшчанне, працу рэгіянальных Школ маладога журналіста, выбары прэзідэнта і ўмоўную лібералізацыю на перыяд іх правядзення, конкурс “Прэс-фота Беларусі” і іншыя.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!