455

Ток-шоу “Патрэба ў незалежным ТВ і інфармацыйная бяспека” (Гомель)

19.02.2019 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Паважаныя журналісты, блогеры і медыяэксперты, запрашаем вас на ток-шоу Беларускай асацыяцыі журналістаў па тэме “Патрэба ў незалежным ТВ і інфармацыйная бяспека”.

 

У інфармацыйнай прасторы Беларусі дамінуюць дзяржаўнае тэлебачанне і расейскія тэлеканалы, якія часта рэтранслююць кантэнт з прыкметамі прапаганды.

 

Прадукцыя спадарожнікавага тэлеканала “Белсат” даступная толькі матываваным беларускім гледачам, якія маюць магчымасць глядзець сюжэты і матэрыялы праз Інтэрнэт. За асвятленне вострых сацыяльных тэмаў, якія хвалююць грамадства, часта бяруцца блогеры.

Як рэфармавалася тэлебачанне ў былых камуністычных краінах Цэнтральнай і Усходняй Еўропы? Якія тэлеканалы дыктуюць свой парадак дня ў Беларусі? Ці патрэбная беларусам свая незалежная тэлевізія?

Адказы на гэтыя пытанні Вы пачуеце на мерапрыемстве Гомельскай філіі БАЖ 24 лютага.

Выступоўцы (дадаюцца):

Медыяэксперт Паўлюк Быкоўскі

Рэдактар сайта rynak.by Аляксей Харкевіч

Блогер канала “Общество Гомель” Арцём Шапараў

Скайп-госць: эксперт Украінскага інстытута будучыні Ігар Тышкевіч

 

Калі ласка, паведамце пра свой удзел на скрыню bianko.mikalai@gmail.com да 22 лютага.

Месца і час правядзення: Гомель, гатэль “Замкавы” (вул. Гагарына, 6), пачатак а 12-й гадзіне.

Кантакты: +375293310144 (Мікола); +375297329207 (Юлія)