272

Тэлевядучай Пытлевай інкрымінуюць «стварэнне экстрэмісцкага фармiравання»

25.09.2021 Крыніца: "Еўрарадыё"

Праграмнай дырэктарцы "Маланка Медыя" Кацярыне Пытлевай інкрымінуюць артыкул 361-1 Крымінальнага кодэкса.

Спачатку Пытлева сказала, што вобшук праходзіў па 361 артыкуле Крымінальнага кодэкса. Нагадаем, па гэтым жа артыкуле абвінавацілі Марыю Калеснікава і Максіма Знака. Гаворка ў гэтым артыкуле ідзе пра заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь. Санкцыя — да 7 гадоў пазбаўлення волі.

Пазней Пытлева ўдакладніла, што ператрус у яе праходзіў па іншым артыкуле — 361-1, «Стварэнне экстрэмісцкага фармiравання».

У кватэры тэлевядоўцы ў Мінску прайшоў другі ператрус. "На гэты раз прыйшлі, здаецца, з КДБ. Дзверы, на шчасце, не ламалі. Мяркуючы па іх рэакцыі, убачыць наступствы папярэдняга ператрусу яны не чакалі. Нават здзіўлена пыталіся: "І гітару таксама яны зламалі? І заплечнікі парэзалі?!". Увогуле, не чакалі яны, што нехта іх апярэдзіў", — апісвае Кацярына. Першы разбуральны ператрус прайшоў 7 верасня.

Как выглядит квартира телеведущей Катерины Пытлевой после обыска

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!