266

Тэлевядоўцаў Дзяніса Дудзінскага і Дзьмітрыя Кахно зноў будуць судзіць

08.10.2020 Крыніца: nashaniva.by

У раскладзе суда Заводcкага раёна чытачы Tut.by заўважылі прозвішчы тэлевядучых Дзмітрыя Кахно і Дзяніса Дудзінскага, якія раней ужо адсядзелі 11,5 сутак за ўдзел у акцыях пратэсту.

У раскладзе суда напісана, што пасяджэнні павінны былі адбыцца 8 кастрычніка а 10-й раніцы, аднак вядучых на іх не было, і суды перанеслі.

Дзяніса Дудзінскага будуць судзіць па арт. 23.34 КаАП (Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў), а Дзмітрыя Кахно па арт. 23.4 КаАП (Непадпарадкаванне службовай асобе).

«Пра тое, што ў мяне сёння павінен быў быць суд, я даведаўся сёння. Прычым выпадкова. Патэлефанавалі сябры, сказалі, што заўважылі маё прозвішча ў раскладзе, — распавядае Дзяніс Дудзінскі. — У гэты час я знаходзіўся за 150 кіламетраў ад Мінска і не мог прыехаць на працэс».

Паводле Дудзінскага, паколькі яго своечасова не апавясцілі пра суд, пасяджэнне перанеслі на 12 кастрычніка. Ён сказаў, што здагадваецца, у сувязі з чым яго зноў запрашаюць у суд, але агучваць гэтую версію пакуль не стаў. Магчыма, кажа, памыляецца.

Дзмітрый Кахно сёння таксама не прысутнічаў у судзе і пакуль не стаў каментаваць сітуацыю. «Цяпер мы з жонкай чакаем нараджэння дачкі — гэта для мяне самае галоўнае», — дадаў ён.

Дзяніса Дудзінскага і Дзмітрыя Кахно затрымалі 2 верасня і асудзілі на 10 сутак арышту кожнага за ўдзел у несанкцыянаваных акцыях. Яны меліся выйсці вечарам 10 верасня, але адседзелі ў ізалятары на Акрэсціна амаль на 2 дні больш.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!