473

Тэлеграм-канал і сацсеткі «Нашай Нівы» прызналі экстрэмісцкімі

24.11.2021

Такое прызнанне здарылася ў дзень, калі рэдакцыя адзначае 115-годдзе выдання.

"Наша Ніва" 1906wikipedia.org

Матэрыялы Тэлеграм-канала і іншых сацсетак «Нашай Нівы» прызнаныя экстрэмісцкімі.

У Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў, які вядзе Міністэрства інфармацыі, звестак пра сацсеткі «Нашай Нівы» пакуль няма.

Ужо пяты месяц галоўны рэдактар «НН» Ягор Марціновіч і кіраўнік аддзела рэкламы і маркетынгу Андрэй Скурко знаходзяцца за кратамі.

Андрэю Скурко і галоўнаму рэдактару «Нашай Нівы» Ягору Марціновічу прад'явілі абвінавачанні па ч. 2 арт. 216 КК (нанясенне маёмаснай шкоды без прыкмет крадзяжу). Сэнс прэтэнзій у тым, што аплата за камунальныя паслугі памяшкання была па тарыфах для фізічных асоб, а трэба было плаціць па тарыфах для юрыдычных асоб. Следчыя налічылі, што за чатыры гады прадпрыемству «Мінэнерга» быў нанесены ўрон у 3,5 тысячы рублёў. Само прадпрыемства з прэтэнзіямі ніколі не звярталася.

Адрас для лістоў: СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2.

Ягор Марціновіч: аб’ездзіў паўсвету, але хацеў быць толькі ў Беларусі, стаяў гарой за кожнага журналіста

Андрэй Аляксандраў і Андрэй Скурко — зняволеныя журналісты сярод пераможцаў прэміі імя Францішка Аляхновіча

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!