НЕ - ВАЙНЕ!
498

Тэксты філосафа Уладзіміра Мацкевіча правяраюць на распальванне варожасці

29.10.2021 Крыніца: Прэс-служба Беларускай асацыяцыі журналістаў

Тэксты філосафа Уладзіміра Мацкевіча правяраюць "на прыкметы распальвання варожасці". Верагодна, гэта азначае, што артыкул абвінавачання хочуць перакваліфікаваць.

Тэксты і выказванні філосафа Уладзіміра Мацкевіча адпраўленыя на экспертызу для "выяўлення прыкмет, накіраваных на распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варожасці", паведамляе тэлеграм-канал "Думаць Беларусь".

Філосафа і метадолага, грамадскага дзеяча Уладзіміра Мацкевіча затрымалі 4 жніўня 2021 года, супрацоўнікі КДБ правялі вобшукі ў яго дома па падазрэнні ў арганізацыі або ўдзеле ў дзеяннях, якія парушылі грамадскі парадак (артыкул 342 КК).

Праваабаронцы прызналі Уладзіміра Мацкевіча палітвязнем.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!