506

Тэкст дыктоўкі да Дня роднай мовы будзе чытаць Аліна Коўшык

08.02.2023 Крыніца: Новы час

У абвешчаны ЮНЕСКА Міжнародны дзень роднай мовы, 21 лютага, будуць зладжаны як мінімум дзве беларускія дыктоўкі — у Беларусі і Польшчы. Арганізатары абвясцілі аб пачатку прыёму заявак.

У Мінску яе правядзе Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа — праўда, толькі дыстанцыйна. Дыктоўка адбудзецца з 13 да 14 гадзін у рэжыме анлайн-трансляцыі на YouTube-канале ўстановы, на платформе Zoom, а таксама ў жывым эфіры канала «Культура» Беларускага радыё. Зарэгістравацца можна да 20 лютага.

Летась, паводле звестак Акадэміі навук, анлайн дыктоўку напісалі каля тысячы чалавек з усёй Беларусі.

У гэты ж дзень, але ўвечары — у 17.30 па мясцовым часе — правядзе сваю дыктоўку кафедра беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта сумесна з Беларускім моладзевым хабам і Беларускім домам у Варшаве.

Пра гэтую акцыю вядома крыху больш: узяць удзел у ёй можна будзе як традыцыйна (але колькасць месцаў абмежаваная памерамі ўніверсітэцкай аўдыторыі), так і дыстанцыйна, на старонцы кафедры ў Facebook. Зарэгістравацца неабходна да 16 лютага.

Дарэчы, свой удзел пацвердзілі ўжо прадстаўнікі беларускіх дыяспар з Чэхіі, Вялікабрытаніі, ЗША і Канады.

 

Чытаць тэкст дыктоўкі будзе Аліна Коўшык, прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінета па нацыянальным адраджэнні.

Традыцыя адзначаць Міжнародны дзень роднай мовы агульнанацыянальнай дыктоўкай пайшла з ініцыятывы Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны. Першапачаткова яе праводзілі ў сядзібе ТБМ, удзел у ёй прымалі як грамадзяне Беларусі, так і дыпламаты заходніх місій у краіне. Потым акцыю падхапілі і дзяржаўныя інстытуцыі.

У 2021 годзе ТБМ было ліквідавана ўладамі Беларусі.

Чытайце яшчэ:

“Я не пераборлівы”. На “казённых харчах” у калоніі Андрэй Кузнечык заўважна схуднеў

Белорусской журналистке в Варшаве отказали в размещении рекламы ее магазина на белорусском языке

МФЖ/ЕФЖ запускают кампанию по сбору средств для поддержки украинских журналистов

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!