224

Талібы забаранілі журналістам асвятляць пратэсты

09.09.2021 Крыніца: "Новы Час"
Цяпер асвятленне пратэстаў журналістамі ў Афганістане лічыцца незаконным, паведамляе Euronews.

Фота Elyas Nawandish/Twitter

Група журналістаў была затрыманая, а іх абсталяванне было канфіскаванае падчас акцыі пратэсту ў сталіцы Афганістана Кабуле 8 жніўня.

Баевікі руху "Талібан", колькасць якіх значна пераўзыходзіла пратэстоўцаў, заявілі журналістам, што ім загадана выдаліць усіх з месца падзей, і што асвятленне такіх пратэстаў з гэтага часу ў Афганістане недапушчальна і лічыцца незаконным.

Прадзюсара Euronews затрымалі, і ён потым расказаў журналістцы Анеліз Борхес, што яго збілі тры баевіка-таліба, канфіскавалі яго тэлефон і грошы.

Журналістка Euronews Анеліз Борхес распавяла: «Потым яго адпусцілі, і хоць ён перажыў моцнае ўзрушэнне, але кажа, што хоча працягваць працаваць. Тут цяпер многія мужчыны і жанчыны, гэтак жа, як і ён, кажуць, што хочуць працягваць дакументаваць тое, што адбываецца ў іх краіне, нягледзячы на гвалт, які яны могуць зведаць.

Мы даведаліся яшчэ, што група жанчын, якія пратэставалі на гэтым месцы, таксама была затрыманая, і мы не маем звестак пра тое, ці жывыя яны, ці былі вызваленыя ці не».

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!