3212

Таццяну Каравянкову дапытвалі ў прысутнасці дзяжурнага адваката, яна адмовілася даваць паказанні

07.08.2018 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Журналістку БелаПАН Таццяну Каравянкову затрымалі на тры дні. Яна правядзе іх у ізалятары на Акрэсціна.

https://baj.by/sites/default/files/event/preview/541862_10201637689896658_1241717781_n.jpg

Таццяну Каравянкову сёння дапыталі ў Следчым камітэце. Допыт адбываўся ў прысутнасці дзяжурнага адваката. Адваката, з якім журналістка мела дамову, не пусцілі да яе.

Таццяна адмовілася даваць паказанні. Як і іншыя журналісты, яна затрыманая на 72 гадзіны. Таксама вечарам адбудзецца вобшук у мінскай кватэры Каравянковай, — паведаміў прэс-службе ГА "БАЖ" яе адвакат. 

Нагадаем, журналістку БелаПАН Таццяну Каравянкову раніцай 7 жніўня затрымалі ў доме яе бацькоў у Гродзенскай вобласці, там жа быў праведзены вобшук.

У менскай кватэры журналісткі БелаПАН Каравянковай прайшоў ператрус

 

Спіс журналістаў, затрыманых па "справе БЕЛТА"

Рэдактарак Tut.by затрымалі на трое сутак

Ператрус і затрыманьні ў кампаніях Tut.by і БелаПАН