304

Сёння журналісту і грамадскаму дзеячу Валерыю Задалю магло б споўніцца 70 гадоў

15.03.2023 Крыніца: Гарадзенская Праваабарона

Валерый Задаля памёр ад цяжкай хваробы 11 красавіка 2007 году. Яму было толькі 54 гады. Пахаваны на Авульсаўскіх могілках непадалёк Гародні.

Валерый Задаля нарадзіўся 15 сакавіка 1953 году ў Клецку. Ён Валерый Задаля скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэту. Працаваў карэспандэнтам клецкай раённай газеты, рэдактарам наваградскай газеты “Новае жыццё”, намеснікам старшыні Тэлерадыёкампаніі Гродна.

Быў сябрам Партыі БНФ, Беларускай асацыяцыі журналістаў, ПЭН-цэнтру, АГА “Фонд імя Льва Сапегі”.

Пасля змушанага звальнення з Тэлерадыёкампаніі паводле палітычных матываў напрыканцы 1990-ых працаваў у грамадскім аб’яднанні «Ратуша», потым (пасля закрыцця аб’яднання) у гарадзенскім аддзяленні Таварыства беларускай школы. Апошнія гады жыцця займаўся актыўнай і плённай грамадскай дзейнасцю: стварыў «Літаратурную гасцёўню», выдаваў і рэдагаваў шэраг лакальных спецыялізаваных газетак і бюлетэняў, быў адным з сталых выкладчыкаў гарадзенскай Школы маладога журналіста. Меў багаты газетны архіў.

Пад псеўданімам Антон Лабовіч выдаў у 2006 годзе кніжкі “Партрэты знаных і нязнаных”, “Педагог Владимир Баран”.

Чытайце яшчэ:

«Цяжка ўявіць, што я больш ніколі не буду пісаць». Пагаварылі з калегамі, якія сышлі з журналістыкі

У рэдакцыі газеты “Інфа-Кур’ер” у Слуцку прайшоў ператрус, затрыманыя супрацоўнікі

“Мы сядзелі побач і ніякіх заяў не рабілі”. Журналіст пра абсурдныя абвінавачанні на адрас Генадзя Мажэйкі

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!