12 мая а 19-й гадзіне ў музеі Петруся Броўкі (г. Мінск, вул. К. Маркса, 30) старшыня ГА “БАЖ” Андрэй Бастунец прэзентуе зборнік сваіх вершаў — “Доказы руху”.
Акрамя аўтара, у імпрэзе возьмуць удзел культуролаг Максім Жбанкоў, паэтка Сабіна Брыло, літаратар Сяргей Лапцэвіч, іншыя творчыя асобы.
“Падчас вечарыны госці не толькі пачуюць вершы і песні, але і нават пабачаць інсцэніроўку аднаго з твораў аўтара”, — абяцаюць арганізатары імпрэзы.