266

Сёння Паўлу Шарамету споўнілася б 48 гадоў

28.11.2019 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

28 лістапада Паўлу Шарамету споўнілася б 48 гадоў. 

Вядомы журналіст Павел Шарамет загінуў 20 ліпеня 2016 года ў выніку выбуху аўтамашыны ў цэнтры Кіева, дзе ён жыў і працаваў апошнія пяць гадоў. 

Да гэтага не знойдзеныя і не пакараныя забойцы журналіста.

Восенню ва Украіне былі затрыманыя добраахвотнікі з батальёна "Правы сектар" Уладзіслаў Грышчанка (пазыўны "Буча") і яго жонка Ірына (пазыўны "Пума"). Суд арыштаваў іх на час расследавання іншай справы, пачатай у ліпені 2018 года: сямейную пару Грышчанка падазраюць у замаху на забойства і неасцярожным паводзінах са зброяй.

Паліцыя мяркуе, што гэтыя людзі могуць мець дачыненне да забойства Шарамета.

Павел Шарамет загінуў, калі яму было 44 гады. Аўтамабіль, у якім ён ехаў, выбухнуў у цэнтры Кіева 20 ліпеня 2016 года. Пазней высветлілася, што пад машыну была падкладзена мадыфікаваная мадэль супрацьпяхотныя міны МОН-50.

Ён быў яркім журналістам, у 25 гадоў стаў галоўным рэдактарам  "Белорусской деловой газеты". азней працаваў уласным карэспандэнтам расійскага ОРТ у Беларусі, працаваў у Расіі. Затым пераехаў ва Украіну, працаваў ва "Украінскай праўдзе", на "Радыё Весці". 
 

Шарамет, якім мы яго памятаем

Тры гады таму быў забіты Павел Шарамет. Калегі і родныя ўшанавалі памяць Паўла ФОТА

«Мой бацька — Павал Шарамет». Дзеці забітага журналіста расказалі, якім бацькам ён быў. ВІДЭА

Премию имени Павла Шеремета получили журналистка из Молдовы и активист из Армении

 

 

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!