2286

Сёння адкрыецца выстава "Дотык" — праект маладых фатографаў з курсу ГА "БАЖ"

12.10.2015 Крыніца: Прэс-служба ГА "БАЖ"

 

Павітацца за руку з сябрам ці паправіць прычоску. Завесці аўтамабіль ці закалыхаць немаўля… Варта ўсяго на хвіліну спыніцца, каб зразумець, што за звычайным дотыкам хаваюцца сапраўдная прыгода і жывая гісторыя. Яны могуць як жахнуць сваёй жорсткасцю, так і натхніць непадкупнай шчырасцю. Але каб адчуць болей, трэба падысці бліжэй.

Фотапраект «Дотык» — гэта выпускныя работы маладых фатографаў з розных рэгіёнаў Беларусі, створаныя ў межах курсу «Лаві момант!», арганізаванага ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў».

У супрацоўніцтве з куратарамі праекта, журналістамі Сяргеем Балаем і Марынай Загорскай, а таксама фатографам Рамульдасам Вайткусам (Літва) атрымалася 14 гісторый пра каханне і веру, ахвярнасць і сілу волі, няспынны рух і адзіноту, няскоранасць і дасканаласць.

Адкрыццё выставы адбудзецца ў чацвер, 15 кастрычніка, у лофце “SPACE” (вул. Кастрычніцкая, 16А, будынак на тэрыторыі завода МЗКР), 19:00.

Паркоўка і ўваход у будынак знаходзяцца каля сталовай БДУ. Уваход на тэрыторыю — праз металічныя дзверы (на дамафоне  трэба набраць “9”. Верхні паверх.

Выстава будзе працаваць да 29 кастрычніка з 09:00 да 21:00 (панядзелак – пятнiца).

Кантакты:

Юлія Шаблоўская, каманда "Дотык":
+375-29-546-82-82; +375-29-163-97-34;
Таццяна Ткачова, каманда "Дотык":
+375-29-268-31-08;

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!