НЕ - ВАЙНЕ!
302

Сёлета ў Японіі на вывучэнне беларускай мовы прыйшло значна больш студэнтаў, чым звычайна

28.09.2022

Пра гэта ў сваім фэйсбуку напісала выкладчыца беларускай мовы ва ўніверсітэце Дзёці Сіёры Кіёсава.

"У гэтым семестры ў мяне атрымалася цудоўная магчымасць —  выкладаць беларускую мову ва ўніверсітэце Дзёці (上智大学) (адзін з найлепшых прыватных універсітэтаў у Японіі).

Заняткі з’яўляюцца факультатыўнымі і ўніверсітэт даў мне аўдыторыю, у якой ёсць усяго 20 месцаў для студэнтаў.

Сёння адбыліся першыя заняткі.

Колькасць студэнтаў аказалася амаль 30…! Нам нават прыйшлося перайсці ў іншую больш вялікую аўдыторыю.

Я ж зараз выкладаю і расейскую мову ў іншых універсітэтах. Аднак у мае заняткі ходзяць не больш 17 вучняў. Таму сёння быў нейкі рэкорд… (прынамсі для мяне). Усе студэнты вельмі апаннтаныя ды з вялікай цікавасцю вывучаюць мову нашу мілую…" —  піша спадарыня Кіёсава.

Чытайце яшчэ:

«Ты што, супраць прэзыдэнта пісаў?» — журналіст Радыё Свабода Алег Грузьдзіловіч пра вызваленьне з калёніі, жоўтыя біркі і ШЫЗА

Медыяменеджар Навоша: "У кожнага, хто выказаўся супраць крадзяжу выбараў, будуць адбіраць, што змогуць"

У сеціве з’явіўся сайт пра палітзняволеных беларусак

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!