934

Сяргей Зікрацкі адказвае на пытанні заканадаўства. Глядзіце!

19.12.2018 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Адвакат Сяргей Зікрацкі падчас анлайн-канферэнцыі адказвае на пытанні чытачоў сайта Беларускай асацыяцыі журналістаў, звязаныя з заканадаўствам аб медыя.

У першую чаргу адвакат расказвае пра парадак ідэнтыфікацыі каментатараў на форумах, якая стала абавязковай у байнэце з 1 снежня, асаблівасці заключэння дамовы з карыстальнікамі, збору, захоўвання і перадачы інфармацыі.

Падчас анлайн-канферэнцыі можна задаць пытанні, звязаныя з дзейнасцю медыя ў Беларусі.

Каму? Рэдакцыям, журналістам і тым, хто любіць пакідаць каменты пад артыкуламі
Калі? 19 снежня 19.00
Дзе? На гэтай старонцы і афіцыйным Youtube-канале БАЖ

А пытанні можна дасылаць на pravanainfo@gmail.com

Анлайн-канферэнцыя ладзіцца ў межах кампаніі “За права на інфармацыю”