НЕ - ВАЙНЕ!
1237

Сябры ГА “БАЖ” віншуюць з шасцідзесяцігадовым юбілеем Пятра Сцяпанавіча Мігурскага!

26.07.2016 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

27 ліпеня 2016 года свой шасцідзесяцігадовы юбілей сустракае сябар ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” з вёскі Дабрэйка Шклоўскага раёна Пётр Сцяпанавіч Мігурскі.

Пётр Сцяпанавіч Мігускі карыстаецца вялікім аўтарытэтам і павагай у журналісцкай супольнасці Магілёўскай вобласці.

Аўтар паўтара дзясятка кніг, кандыдат эканамічных навук, дацэнт Пётр Мігурскі рэгулярна выступае ў незалежных СМІ ў якасці экперта па эканамічных пытаннях, рэгіянальнаму развіццю і аграпрамысловаму комплексу.

Артыкулы Мігурскага пастаянна друкуюць на сваіх старонках разнастайныя рэгіянальныя і цэнтральныя выданні нашай краіны, сам Пётр Сцяпанавіч на працягу шэрагу гадоў выдаваў незалежную маланакладную газету “Шклоў-інфо”.

Сябры і калегі з ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” віншуюць Пятра Сцяпанавіча з шасцідзесяцігоддзем!

Традыцыйна жадаем Вам моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, поспехаў у працы і асабістым жыцці!

Зычым Вам новых творчых дасягненняў, добрых артыкулаў і цікавых кніг!

 

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!