414

Сябры ГА “БАЖ” адзначаныя ўзнагародамі падчас “Грамадскага пікніка” ў Брэсце

10.07.2019 Крыніца: Служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Імпрэза ладзілася паводле ініцыятывы Агенцтва рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч”, як магчымасць ўганараваць тых, хто спрыяе развіццю грамадзянскай супольнасці на Брэстчыне.

Цягам месяца арганізатары прэміі прымалі рэкамендацыі па намінаванні актывістаў, праектаў і ініцыятыў у 14 намінацыях. Увогуле ўдзел у намінаванні прыняла больш за 70 чалавек.

У выніку ў намінацыі “Прамоцыя” прэміі атрымалі рэдакцыя “Брестской газеты” і  супрацоўнікі анлайн-часопіса “Бінокль” — за рэгулярнае і шматбаковае асвятленне дзейнасці грамадскіх арганізацый і ініцыятыў Брэста.

Асобна была адзначана праца аўтараў праекта “Дыялекты”, сябраў ГА “БАЖ” Інны Хоміч і Максіма Хлябца, якія перамаглі ў намінацыі “Медыяпраект” — за распрацоўку і стварэнне мапы дыялектаў.

Сам “Грамадскі пікнік” задумваўся арганізатарамі не толькі як нагода ўшанаваць вартыя гэтага ініцыятывы, але і як нефармальная пляцоўка для абмеркавання новых ідэй, якія могуць зрабіць Брэст і Брэсцкую вобласць прываблівымі і ўнікальнымі.