770

Сябра БАЖ просіць прадставіць палажэнне аб парадку акрэдытацыі журналістаў СМІ пры раённым выканкаме

31.01.2018 Крыніца: Служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" Сюжэт: Доступ да інфармацыі

Старшыня Барысаўскай філіі БАЖ Аляксандр Зянкоў накіраваў у Барысаўскі раённы выканаўчы камітэт зварот, у якім просіць прадставіць інфармацыю пра палажэнне аб парадку акрэдытацыі журналістаў сродкаў масавай інфармацыі пры Барысаўскім раённым выканаўчым камітэце, падначаленых яму службах і структурных падраздзяленнях, а таксама падначаленых яму выканаўчых і распарадчых органах першаснага тэрытарыяльнага ўзроўню.

Сваю просьбу Аляксандр Зянкоў абгрунтаваў спасылкамі на нормы Закона Рэспублікі Беларусь ад 17 ліпеня 2008 г. № 427-З «Аб сродках масавай інфармацыі» і неабходнасцю ажыццяўляць прафесійную дзейнасць.

Згодна з Законам «Аб сродках масавай інфармацыі» акрэдытацыя журналіста сродку масавай інфармацыі —  гэта пацвярджэнне права журналiста сродка масавай iнфармацыi асвятляць мерапрыемствы, якія арганізуюцца дзяржаўнымі органамі, палітычнымі партыямі, іншымі грамадскімі аб'яднаннямі, іншымі юрыдычнымі асобамі, а таксама іншыя падзеі, якія адбываюцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і за яе межамі.

Арт. 35 Закона «Аб сродках масавай інфармацыі» вызначае, што журналісты СМИ маюць права на акрэдытацыю пры дзяржаўных органах, палітычных партыях, іншых грамадскіх аб'яднаннях, iншых юрыдычных асобах для асвятлення арганiзаваных iмi пасяджэнняў, нарад i iншых мерапрыемстваў у парадку, устаноўленым гэтымі дзяржаўнымі органамі, палітычнымі партыямі, іншымі грамадскімі аб'яднання, іншамі юрыдычнымі асобамі.

Не дапускаецца неабгрунтаваная адмова ў акрэдытацыі журналістаў сродкаў масавай інфармацыі.