Алену Аўтушку затрымалі 15 лістапада ў Мінску.
Алену затрымалі на Плошчы Перамен. Склалі два пратаколы паводле арт. 23.34 і 23.4 КаАП ("удзел у масавых акцыях пратэсту" і "непадпарадкаванне супрацоўніку міліцыі").
Алена патлумачыла ў судзе Фрунзенскага раёна, што прыйшла памаліцца за забітага Рамана Бандарэнку, сама пайшла ў міліцэскі аўтобус і супраціву не аказвала сілавікам. Тым не менш суддзя Бугук прызнаў яе вінаватай і пакараў арыштам на 25 сутак.
Алена Аўтушка цяпер узначальвае грамадскае аб'яднанне "Правінцыя", якое дапамагае жанчынам.