2569

Святлане Алексіевіч уручылі дыплом ганаровага сябра ГА "БАЖ" (фота)

29.12.2016 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Рада ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” уручыла Святлане Алексіевіч дыплом ганаровага сябра арганізацыі і пасведчанне Міжнароднай федэрацыі журналістаў.

Нагадаем, што ў верасні Святлана Алексіевіч стала ганаровым сябрам нашай арганізацыі.

Апроч Святланы Алексіевіч ганаровымі сябрамі ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” з’яўляюцца беларускі паэт Сяргей Законнікаў, расійскі пісьменнік і праваабаронца Аляксей Сіманаў, а таксама амерыканскі журналіст Глэй Хасвэл.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!