313

Святлане Алексіевіч – 75! БАЖ віншуе нобелеўскую лаўрэатку і жадае найхутчэй усім разам вярнуцца на радзіму

31.05.2023 Крыніца: Беларуская асацыяцыя журналістаў

31 траўня першая нобелеўская лаўрэатка Беларусі, сусветнавядомая айчынная пісьменніца і ганаровы сябра БАЖ Святлана Алексіевіч святкуе юбілей.

Беларуская асацыяцыя журналістаў шчыра віншуе спадарыню Святлану!

Мы высока цэнім ваша пачуццё гуманізму і імкненне да праўды. Асабліва ў сённяшнія, назвычай складаныя часы. Зычым вам моцнага здароўя, болей нагодаў для радасных пачуццяў і пахутчэй вярнуцца на любімую Радзіму!

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!