НЕ - ВАЙНЕ!
818

Святлана Алексіевіч узначальвае лонг-ліст прэстыжнай прэміі ў Брытаніі

21.09.2016 Крыніца: "Белсат"

Самая прэстыжная брытанская ўзнагарода ў галіне дакументальнай літаратуры можа дастацца Святлане Алексіевіч

Кніга беларускай Нобэлеўскай лаўрэаткі «Час сэканд-хэнд» ачоліла доўгі спіс прэтэндэнтаў на прэмію «Baillie Gifford», грашовы памер якой – 30 тысячаў фунтаў (каля 39 тыс. долараў).

Усяго ў спісе 10 прозвішчаў, у тым ліку гэта аўтары з Вялікай Брытаніі, ЗША ды Лівіі. Кароткі спіс прэтэндэнтаў на ўзнагароду агучаць 17 кастрычніка, а пераможцу назавуць 15 лістапада.

Святлана Алексіевіч атрымала Нобэлеўскую прэмію па літаратуры ў 2015 годзе за ейную «шматгалосую творчасць – помнік пакутам і мужнасці ў наш час».

Нагадаем, Святлана Алексіевіч — ганаровы сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў. Такое рашэнне 9 верасня прыняла Рада журналісцкага аб’яднання.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!