317

Светлагорская медыякампанія “Ранак” запусціла падкаст "Асобы гісторыі Беларусі"

22.12.2020 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Беларускамоўны падкаст "Асобы гісторыі Беларусі" пачала выпускаць медыякампанія "Ранак" са Светлагорска. У ім папулярна і лёгка распавядаецца пра асобаў і цікавыя факты беларускай гісторыі.

«Асобы гісторыі Беларусі — гэта пра нас даўніх і для нас сучасных. Гісторыя — як сувязь паміж далёкім мінулым і сённяшнім днём. Асобы ў ёй — гэта не проста творцы ці выпадковыя людзі. Гэта тыя, на каго варта раўняцца, ганарыцца імі і браць з іх прыклад, а таксама тыя, кім быць не пажадана ці на чыіх памылках варта вучыцца. Магчыма, постаць некага з нашых слаўных землякоў ці дзеячоў стане арыенцірам для кагосьці сёння, а можа, і натхніць працягнуць гісторыю нашага слаўнага краю, унесці сваё імя", — гаворыць Дзяніс Рунец, аўтар падкастаў, малады настаўнік гісторыі і краязнаўца.

Менавіта падкасты, на думку многіх digital-спецыялістаў, становяцца найбольш дынамічным сегментам інфармацыйнай прасторы. Сспажывец кантэнту ўсё больш стамляецца ад чытання з экрана, і пераключэнне «працы» з вачэй на вушы, што называецца, «не грузіць» ды і не перашкаджае адначасова займацца чым-небудзь.

Падкаст даступны для праслухоўвання на платформах:

Castbox 

iTunes

Яндекс Музыка

ВКонтакте

SoundCloud

Советы по записи подкастов во время пандемии

Книга «PROМедиа». Обзор инструментов современных редакций: фактчек, открытые данные, питчинг, мобильная журналистика, подкасты

ЗАПИСЬ вебинара «Спецпроекты в эпоху пандемии: 15+ базовых мультимедийных инструментов для редакций

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!