613

Свабода слова ў Беларусі: прэзентацыя справаздачы БАЖ і Фонду «Справядлівасць для журналістаў» (15 чэрвеня)

08.06.2023 Крыніца: БАЖ, Justice for Journalists Foundation

Мерапрыемства будзе праходзіць вочна і анлайн 15 чэрвеня а 20:00 па менскім часе (19:00 СЕТ). Сінхронны пераклад з англійскай на рускую будзе даступны для ўдзельнікаў анлайн.

Пасля брутальнага разгону ўсіх незалежных галасоў у 2020 годзе прадстаўнікі беларускіх незалежных СМІ падвяргаліся арыштам, штрафам, ператрусам і допытам. Улады заблакавалі больш за 3 тысячы інтэрнэт-рэсурсаў, а большасці незалежных друкаваных СМІ забаранілі распаўсюджваць свае матэрыялы. Дзясяткі СМІ і сотні журналістаў былі вымушаныя пераехаць. Зараз за кратамі знаходзяцца 33 журналісты.

Таварыства Генры Джэксана запрашае на прэзентацыю справаздачы аб нападах на прадстаўнікоў СМІ ў Беларусі ў 2011-2022 гадах, падрыхтаванай Беларускай асацыяцыяй журналістаў (БАЖ) і Фондам «Справядлівасць для журналістаў» (JFJ). Выступоўцы прадставяць асноўныя высновы дакладу, у тым ліку нападкі Аляксандра Лукашэнкі на свабодныя СМІ і сітуацыю са свабодай слова ў іншых постсавецкіх аўтакратыях.

Таксама будзе абмяркоўвацца роля Вялікабрытаніі і іншых еўрапейскіх інстытутаў у падтрымцы беларускіх СМІ.

РЭГІСТРАЦЫЯ ТУТ

Чытайце яшчэ:

Ціхае рэха трагічнай рэчаіснасці. Што не так у Вялікабрытаніі, Галандыі і Швейцарыі з медыятэкстамі пра Беларусь?

У палітзьняволенай журналісткі Ларысы Шчыраковай памерла маці

Сайт газеты «Вечерний Брест» недоступен, в рекламном отделе говорят, что его заблокировал Мининформ

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!