НЕ - ВАЙНЕ!
Каляндар

Свабода слова і мова варожасці ў СМІ і грамадстве - адкрытая лекцыя

02.08.2017 1453
Дэдлайн Пачатак Назва Арганізатар
07.08.2017 19:00 Свабода слова і мова варожасці - адкрытая лекцыя Human Constanta
Адрас: 
Punkt (г. Мінск, вул. Кастрычніцкая, 23а, 2 паверх)

01_08_bel.jpg

Праваабарончая арганізацыя Human Constanta ў партнёрстве з Хельсінкскім Фондам па Правах Чалавека (Польшча) запрашае на публічную лекцыю з украінскім экспертам Максімам Буткевічам. Мы пагаворым пра "мову нянавісці і варожасці" на прыкладзе беларускіх і ўкраінскіх СМІ, абмяркуем, ці ёсць межы ў свабоды слова і ў малюнках распавядзем, якія наступствы могуць быць пры выкарыстанні "hate speech".

Хто: Максім Буткевіч - журналіст, трэнер, праваабаронца, актывіст.

Магістр мастацтваў па антрапалогіі развіцця і сацыяльнай трансфармацыі (Універсітэт Сэсекса - Вялікабрытанія). З 1999 года працаваў у сродках масавай інфармацыі (тэлеканалы СТБ, "1+1", "Інтэр"; прадзюсар Украінскай службы Бі-Бі-Сі).

У 2007-2010 гадах - старшы выкладчык Магілянскай Школы журналістыкі Нацыянальнага Універсітэта "Кіева-Магілянская Акадэмія».

У 2010-2011 - Рэгіянальны дарадца па пытаннях грамадскай інфармацыі Прадстаўніцтва УВКБ ААН (Агенцтва ААН па справах бежанцаў) у Беларусі, Малдове і Ўкраіне.

Да 2017 года - са-каардынатар Праекту «Без межаў» грамадскай арганізацыі «Цэнтр Сацыяльнае Дзеянне».

На дадзены момант - каардынатар Праекту «Без межаў». Праект займаецца прадастаўленнем дапамогі бежанцам і шукальнікам прытулку ва Ўкраіне, маніторынгам і процідзеяннем праяў ксенафобіі, расізму і іншым формам дыскрымінацыі ва ўкраінскім грамадстве, інфармацыйна-адукацыйнай працай, дапамогай ўнутрана перамешчаным асобам.

Сябра Грамадскай рады пры Дзяржаўнай міграцыйнай службе і Экспертнага савета пры Камітэце Вярхоўнай Рады Ўкраіны па правах чалавека.

Калі: 7 жніўня (панядзелак), пачатак у 19:00.

Дзе: Адукацыйная прастора .Punkt (г. Мінск, вул. Кастрычніцкая, 23а, 2 паверх)

Уваход вольны!