57 0

Свабода слова для "сваіх" і "чужых": HrodnaMediaRoom запрашае на дыскусію з Віталём Цыганковым

14.04.2018 Крыніца: ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Новы сезон сустрэч з цікавымі людзьмі адкрываецца ў HrodnaMediaRoom. Тэма першай дыскусіі гучыць так: “Свабода слова для "сваіх" і "чужых": паміж каштоўнасцю, адказнасцю і небяспекай».

https://baj.by/sites/default/files/event/preview/ob_10034_low_0.jpg

Незалежныя медыя і дзяржаўныя, нацыянальна арыентаваныя і прарасейскія - ці з'яўляецца свабода слова безумоўнай каштоўнасцю для ўсіх? Дзе грань паміж свабодай выказвання, прапагандай і абаронай нацыянальных інтарэсаў? Ці можна апраўдаць вайну ў інтэрнэце, калі на кану - незалежнасць краіны? 

Пра гэта гарадзенцы змогуць паразмаўляць з вядомым беларускім журналістам, супрацоўнікам Радыё "Свабода" Віталём Цыганковым.

Сустрэча адбудзецца ў Цэнтр гарадскога жыцця (Савецкая, 3) 19 красавіка, пачатак у 18.30.

Уваход вольны.

Даведка. Віталь Цыганкоў нарадзіўся ў 1969 годзе. Паводле пашпарту – у Мінску, але на самой справе – у Шчучыне, у раддоме на плошчы Свабоды. Скончыў журфак БДУ. Працаваў у “Знамени Юности”, “Звяздзе”, газеце “Свабода”, карэспандэнтам Associated Press, “Независимой газеты”, “Джы-джы прэс”. Быў адным з заснавальнікаў БелаПАНа. Ад 1994 года працуе на “Радыё Свабода”.

Каментары