1155

Сусветны медыяфорум Deutsche Welle (да 17 красавіка)

12.04.2016 Крыніца: by.odb-office.eu

13-15 чэрвеня 2016 года ў Боне (Германія) пройдзе Сусветны медыяфорум Deutsche Welle. На канферэнцыю запрашаюцца прафесіяналы ў сферы медыя і СМІ з усяго свету для абмеркавання пытанняў, звязаных з глабалізацыяй. Сёлета тэма форуму - "Медыя. Свабода. Каштоўнасці".

Выданне Orange Magazine - праект European Youth Press (EYP) - прапануе стыпендыі на асвятленне падзеі.

Стыпендыя пакрывае выдаткі на вандроўку, харчаванне і пражыванне падчас форуму.

Заяўкі на стыпендыі могуць падаць журналісты і фатографы ва ўзросце 18-30 гадоў.

Дэдлайн - 17 красавіка 2016 года.

Каб атрымаць падрабязную інфармацыю, калі ласка, націсніце сюды.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!