1224

Сустрэча з кіраўніком і генеральным дырэктарам Slon.ru ў Мінску

11.12.2015 Крыніца: Press-club.by

Прэс-клуб Беларусь запрашае журналістаў на чарговую сустрэчу. Гэтым разам сваім досведам кіравання інтэрнэт-медыя падзеліцца Максім Кашулінскі, генеральны дырэктар партала Slon.ru, былы галоўны рэдактар ​​расійскага выдання “Forbes”.

Як і чаму змянялася канцэпцыя інтэрнэт-часопіса, яго знешні выгляд і змест? Як заваяваць увагу чытача ў інтэрнэце? Хто гатовы сёння плаціць за якасную журналістыку?

Максім Кашулінскі раскажа, як сёння ствараецца кантэнт у гэтым папулярным інтэрнэт-выданні, што змянілася для журналістаў і чытачоў «Слана» пасля ўвядзення платнай падпіскі.

Удзельнікі сустрэчы змогуць задаць пытанні і атрымаць адказы з першых вуснаў ад медыяпрафесіянала.

Дзе і калі: сустрэча адбудзецца ў пятніцу, 18 снежня, а 17:00 у Галерэі TUT.BY, па адрасе: Мінск, праспект Дзяржынскага, 57, 9 паверх (ст. метро Міхалова).

Для ўдзелу неабходная папярэдняя рэгістрацыя (колькасць месцаў абмежаваная).

Партнёры сустрэчы: MYMEDIA, TUT.BY, БАЖ, Медиакритика.

Гэтая падзея на FB

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!