1021

Сустрэча з дырэктарам “Белсату”

30.05.2016 Крыніца: Даcлана арганізатарамі

31 мая, у аўторак, у Прэс-клубе адбудзецца сустрэча з дырэктарам тэлеканалу “Белсат” Агнешкай Рамашэўскай-Гузы, якая гэтымі днямі наведвае Мінск.

“У спн. Агнешкі можна будзе запытацца пра ўсё, што вы хацелі б ведаць пра “Белсат”, а таксама пра тое, як цяпер жыве суседняя Польшча ”, – пішуць арганізатары.

Пачатак – 31 мая а 18.30 у Прэс-клубе, які месціцца ў Мінску па адрасе: вул. Веры Харужай 3-601.

Гэта трэцяя імпрэза з цыклу “сустрэч з тварамі “Белсату”». У красавіку першай з гледачамі сустрэлася журналістка Святлана Калінкіна, а затым у маі – эканаміст Міхаіл Залескі.

 

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!