602

Супрацоўнікаў Прэс-клуба нечакана вызвалілі з СІЗА пасля 8 месяцаў зняволення

19.08.2021 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

«Прэс-клуб» паведаміў аб памілаванні супрацоўнікаў Юліі Слуцкай, Пятра Слуцкага, Сяргея Альшэўскага і Алы Шарко, якіх адпусьцілі сёння з СІЗА.

Юлію Слуцкую затрымалі 22 снежня ў аэрапорце па вяртанні з адпачынку, у яе кватэры правялі вобшук. У той жа дзень затрымалі Юлію і яе сына Пятра Слуцкага.

Таксама вобшукі прайшлі ў іншых супрацоўнікаў арганізацыі.

Слуцкай прад'явілі абвінавачванне ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры (частка 2 артыкула 243 КК), а дырэктару арганізацыі Сяргею Альшэўскаму — у саўдзеле ў тым жа злачынстве (частка 6 артыкула 16, частка 2 артыкула 243 КК). Абвінавачванні ў садзейнічанні ва ўхіленні ад выплаты падаткаў таксама прад'явілі праграмнаму дырэктару Але Шарко, аператарам Пятру Слуцкаму і былой журналістцы БТ Ксеніі Луцкіной.

Па інфармацыі "Нашай Нівы", Ксенія Луцкіна адмовілася пісаць прашэнне аб памілаванні. Цяпер яна — адзіны фігурант справы «Прэс-клуба», які застаецца за кратамі. Раней Луцкіна 15 гадоў прапрацавала на дзяржаўным тэлебачанні. Яна збіралася стварыць альтэрнатыўны канал, калі яе затрымалі.

У няволі застаюцца 28 прадстаўнікоў медыя

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!