3185

Супрацоўніка «Беларускага Радыё Рацыя» не пускаюць у Беларусь

12.02.2016 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" Сюжэт: Дэпартацыя, пазбаўленне акрэдытацыі

Радаславу Дамброўскаму адмовілі ў беларускай візе, якую ён рабіў па запрашэнні Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына”, – паведаміў сайт www.racyja.com.

Журналіст збіраўся ў Мінск на “Адборышча” – канцэрт канкурсантаў сёлетняга фестывалю “Басовішча”, які адбудзецца 19 лютага.

Дамброўскаму патэлефанавалі з беларускага консульства ў Беластоку і папрасілі забраць дакументы без тлумачэння прычын, заявіўшы, што ў адваротным выпадку яму зноў паставяць штамп "Уезд забаронены".

о ў іншым выпадку паставяць яму чарговы штэмпель “Уезд забаронены”

Чытай больш на: http://www.racyja.com/sumezhzha/supratsounika-belaruskaga-radyyo-rady/

У чэрвені 2015 года Радаслаў Дамброўскі не змог наведаць Белавежскую пушчу ў фармаце бязвізавага рэжыму разам з першай турыстычнай групай з Польшчы. На памежным пераходзе Грудкі-Перароў у часе праверкі дакументаў яму паставілі ў пашпарт штамп пра забарону ўезду. Інфармацыю пра статус яго як неўязнога “выдала сістэма”.

Таксама Дамброўскаму адмовілі ва ўязной візе ў кастрычніку 2013 года, калі ён збіраўся на кінафестываль “Лістапад”.

Журналіст кажа, што ніколі не меў праблем з законам у Беларусі, і бачыць у адмовах ідэалагічныя прычыны.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!