173

Супраць яшчэ аднаго юнака распачалі справу за распаўсюд фільму Nexta

18.05.2020 Крыніца: Радыё Свабода

На 19-гадовага менчука Андрэя Міхалевіча склалі пратакол за «пашырэньне экстрэмісцкіх матэрыялаў» (арт. 17.11 КаАП), бо апублікаваў «УКантакце» фільм блогера Nexta «Лукашэнка. Крымінальныя матэрыялы», піша Праваабарончы цэнтар «Вясна».

Зь Міхалевічам правёў прафіляктычную гутарку ўчастковы А. Шалей. Паводле артыкулу за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» юнаку пагражае арышт або штраф ад 270 да 1350 рублёў з магчымай канфіскацыяй «сродку ўчыненьня парушэньня».

Міхалевіч сьцьвярджае, што апублікаваў відэа яшчэ 28 кастрычніка 2019 году, а рашэньне аб прызнаньні стужкі «экстрэмісцкай» набыло моц 7 сьнежня, і пра гэтае рашэньне ён ня ведаў. Калі супрацоўнік міліцыі першы раз патэлефанаваў яму, хлопец выдаліў відэа.

У мінулым месяцы за той самы фільм у Гомлі аштрафавалі на 405 рублёў электрамантэра «Гомсельмашу» Ігара Мазейку.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!