513

Супраць Валерыі Уласік — адміністрацыйная справа, прайшоў вобшук

08.09.2020 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Высветлілася, што ператрус быў у сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў Валерыі Уласік. Яе падазраюць у масавых беспарадках. Супраць яе заведзена адміністрацыйная справа.

Падчас вобшуку сілавікі забралі мабільныя тэлефоны, два ноўтбукі і флэшкі.

З рэдактаркай партала TUT.BY Галінай Уласік усё добра, яна кантактуе з адвакатам пасля ператрусу. Яе дачка Валерыя Уласік таксама журналістка, цяпер працуе ў сферы PR.

Фото: StandUP Hall

Сёння раніцай сілавікі паспрабавалі патрапіць ў кватэру адной з рэдактараў TUT.BY Галіны Уласік. Пазней сувязь з ёй знікла.

Як распавяла Галіна калегам, з раніцы хтосьці настойліва стукаў і тэлефанаваў у дзверы, але яна нікога не чакала, таму і дзверы не адчыняла. Суседзі расказалі ёй, што бачылі каля ўваходу траіх мужчын у балаклавах.

Праз паўгадзіны зноў зазваніў званок. Галіна і яе дачка Валерыя паспелі паведаміць, што ў кватэру спрабавалі трапіць сілавікі — у іх быў ордэр на ператрус.

Валерыю Уласік забрала міліцыя. Яе абвінавачваюць у парушэнні артыкула 23.34 КаАП ("Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў"). 

9 верасня Міністэрства інфармацыі вынесла чарговае папярэджанне ТАА «ТУТ БАЙ МЕДЫА» — за артыкул «К редактору TUT.BY пришли силовики. На ее дочь завели уголовное дело о массовых беспорядках».

У лісце Мінінфарма гаворыцца, што ў дачыненні да Валерыі Уласік крымінальная справа не распачыналася, а ператрус праводзіўся «у мэтах праверкі інфармацыі аб датычнасьці яе да арганізацыі масавых беспарадкаў, якія адбываюцца на тэрыторыі горада Мінска».

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!