385

Супраць удзельніка тэлеграм-канала «Армія з народам» распачата крымінальная справа

21.07.2020 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

У Мінску працягваецца пераслед удзельнікаў тэлеграм-канала "Армія з народам", паведамляе сайт spring96.org.

Сёння, 21 ліпеня, міліцыя затрымала Сяргея Коршуна і Сяргея Лук'янава (у Лук'янава быў вобшук). Пры гэтым 29 чэрвеня міліцыя ўжо прыходзіла да Лук'янава з-за канала "Армія з народам". Тады яго затрымалі, а на наступны дзень асудзілі на 50 базавых велічынь (1350 рублёў) па арт. 23.4 і 23.5 КаАП. 

Супраць Сяргея Лук'янава ўзбуджана крымінальная справа па ч.1 арт. 342 КК РБ (Арганізацыя ці актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). 

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!