456

Суды над журналістамі Хлябцом і Чмелем перанесеныя. Журналістаў вызвалілі

21.10.2020 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Сёння ў Брэсце пачалі судзіць журналістаў Максіма Хлябца і Рамана Чмяля. Трое сутак да суда яны правялі ў ізалятары.

Затрыманых у нядзелю, 18 кастрычніка, у Брэсце журналістаў Максіма Хлябца і Рамана Чмяля мусілі выпусціць з ізалятара сёння а 16:50, бо за адведзеныя трое сутак суд над імі так і не адбыўся. Калегі чакалі іх ля сцен ізалятара. Але журналістаў вывезлі з ізалятара часовага ўтрымання ў суд Маскоўскага раёна Брэста.

На абодвух журналістаў складзеныя пратаколы па арт. 23.34 КаАП. Потым у абодвух адміністратыўных працэсах былі аб'яўленыя перапынкі.

Працяг судоў: 22 кастрычніка у 11-00 працэс па справе Максіма Хлябца, 23 кастрычніка ў 9.10 працэс па справе Рамана Чмяля.

Рамана Чмяля і Максіма Хлябца адпусцілі да суда на свабоду.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!