Відэа

Судовыя выканаўцы забараняюць здымаць. Як адстойваць права на інфармацыю? Відэапарады

01.02.2019 235
Судовыя выканаўцы парушаюць правы грамадзянаў на інфармацыю. Як гэтаму супрацьстаяць? Відэапарады ад Вольгі Чайчыц з рэальнымі гісторыямі перашкодаў ды каментарамі экспертаў.

Cудовыя выканаўцы падчас выканання службовых абавязкаў зʼяўляюцца прадстаўнікамі ўлады, дзяржаўнымі служачымі. Адпаведна на іх дзейнасць распаўсюджваецца частка 3 артыкула 6 Закона «Аб інфармацыі, інфарматызацыі і абароне інфармацыі», які гарантуе грамадзянам права на атрыманне, захоўванне і распаўсюд поўнай, дакладнай і своечасовай інфармацыі пра дзейнасць дзяржаўных органаў.

Гэтая ж норма ўтрымліваецца і ў артыкуле 34 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. А яшчэ ў артыкуле 16 Закона «Аб інфармацыі, інфарматызацыі і абароне інфармацыі», які гарантуе недапушчальнасць абмежаванняў у доступе, распаўсюдзе і (ці) прадстаўленні інфармацыі пра дзейнасць дзяржаўных органаў.