1033

Судовы працэс па справе Алеся Бяляцкага / Мінск, 10.11.2011 г.

10.11.2011 Крыніца: фота Сяргея Балая

 

Будынак суда Маскоўскага раёна абраны месцам правядзення працэсу па той прычыне, што Першамайскі суд месціцца ў старым будынку, дзе вельмі маленькія залі судовых паседжанняў.

Нагадаем, што кіраўнік Праваабарончага цэнтра «Вясна» і віцэ-прэзідэнт Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека (FIDH) з 4 жніўня знаходзіцца пад вартай у СІЗА № 1 Мінска. Алесь Бяляцкі абвінавачваецца паводле часткі 2 артыкула 243 Крымінальнага кодэкса (утойванне даходаў у асабліва буйным памеры). Санкцыя гэтага артыкула прадугледжвае абмежаванне волі на тэрмін да пяці гадоў або пазбаўленне волі на тэрмін ад трох да сямі гадоў з канфіскацыяй маёмасці або без канфіскацыі і з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю або без пазбаўлення.

Падставай для крымінальнага пераследу праваабаронцы стала інфармацыя пра яго рахункі ў замежных банках, перададзеная беларускім уладам Мінюстам Літвы і Генпракуратурай Польшчы.

Вызвалення Алеся Бяляцкага патрабуюць міжнародныя праваабарончыя структуры, кіраўніцтва Еўрасаюза, ЗША і шэрагу іншых дэмакратычных краінаў.