436

Судовая сістэма ў Беларусі за 3 гадзіны — новы анлайн курс!

11.06.2020 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Якія бываюць у Беларусі суды? Што такое справядлівы суд? Хто можа трапіць на судовыя паседжанні і ці варта гэта таго?

Праваабарончая арганізацыя Human Constanta распрацавала анлайн курс «Суды ў Беларусі і як за імі назіраць» і мы прапануем прайсці яго на дыстанцыйнай платформе Лятучага ўніверсітэта ўжо зараз!

Вам дакладна спатрэбіцца гэты курс, калі вы:

● пачынаеце вывучаць права і хочаце ўбачыць рэальны судовы працэс
самастойна;

● валанцёрыце ў праваабарончых арганізацыях і вам трэба больш ведаў;

● сутыкаліся з судовымі працэсамі і хочаце капнуць глыбей;

● хочаце ведаць, як функцыянуюць дзяржаўныя органы.

Навошта гэты курс?

Суды — гэта частка дэмакратычнага грамадства. Яны працуюць для нас, і нашыя падаткі ідуць на іх функцыянаванне. Мы прапануем даведацца бліжэй, як усё гэта ўладкавана. Для гэтага зусім не патрэбны дыплом аб юрыдычнай адукацыі! У курсе можна атрымаць як агульную тэарэтычную інфармацыю, так і мноства практычных навыкаў, якія дапамогуць прыходзіць у суды і разумець, што адбываецца.

Таксама гэта добры пачатак для ўзаемадзеяння з праваабарончымі арганізацыямі і рэгулярнага маніторынгу судоў па распрацаванай метадалогіі.

Структура курса:

Курс складаецца з шасці модуляў:

1. Уводзіны,

2. Што такое справядлівы суд? Міжнародныя стандарты правоў чалавека,

3. Судовая сістэма ў Беларусі,

4. Назіранне за судамі і маніторынг,

5. Прыклады працэсаў для назірання,

6. Практычныя парады па назіранні.

У модулях ёсць невялікія відэаматэрыялы ў форме лекцый, інтэрв'ю і парадаў, тэксты для чытання, спасылкі на дадатковую літаратуру і тэсты для самакантролю. Таксама вы можаце камунікаваць з распрацоўшчы_цамі курсу і іншымі слухач_камі ў телеграм-чаце і атрымаць вопыт практычнага назірання.

Усяго курс зойме каля 3 гадзін.

Спасылка на курс

Відэаанонс: https://www.youtube.com/watch?v=_deRfYzLbdw

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!