1665

Судаленка vs ваенная газета. Працяг 9 чэрвеня

17.05.2016 Крыніца: Гомельская вясна Сюжэт: Дыфамацыя

16 мая ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска адбылося папярэдняе слуханне грамадзянскай справы па зыску праваабаронцы Леаніда Судаленкі да "Белорусской военной газеты" аб абароне гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі.

У суд з’явіліся кіраўнік дзяржаўнай установы “Ваеннае інфармацыйнае агенцтва Узброеных Сіл Беларусі “Ваяр”, адвакат і юрысконсульт. Аўтар артыкула Уладзімір Кажэўнікаў у суд не з’явіўся. Разгляд справы па сутнасці запланаваны на 9 чэрвеня ў 10.15.

Па словах адказчыка, Уладзімір Кажэўнікаў у ваеннай газеце ўжо не працуе, але ж суд абавязаў забяспечыць яго яўку ў прымусовым парадку. Дарэчы, 70-гадовы ветэран, як ён сам сябе пазначае, актыўна вядзе запісы на сваёй старонцы ў LiveJournal, дзе падчас суда ў заметцы “Правазащитник Судаленко порочит Белоруссию” працягнуў ганьбіць праваабаронцу Леаніда Судаленка. 

Прыводзім яго запіс цалкам:

«Сайт несистемной деструктивной белорусской оппозиции "Хартия" продолжает, прячась в Варшаве, травлю заслуженного 70-летнего ветерана Владимира Кожевникова. В пасквили "Правозащитник вызвал в суд «Белорусскую военную газету»" он пишет:
"Поводом для иска стала статья «Кому выгодно порочить белорусскую армию?». Да, поводом для иска сутяги Судаленко стала абсолютно правильная статья. "Суд Центрального района Минска начал гражданское дело по иску гомельского правозащитника Леонида Судаленко к «Белорусской военной газете» о защите чести, достоинства и деловой репутации", - пишет "Хартия". О том, чем в Белоруссии занимаются так называемые "правозащитники", читайте здесь. "В статье «Кому выгодно порочить белорусскую армию?» 10-го марта журналисты, по словам правозащитника, «буквально облили его грязью», и поэтому он требует признать эти сведения несаправдыными и опровергнуть их", - продолжает "Хартия". Грязью обливает сам себя сутяга Судаленко: свою жалобу в ООН начинает с того, что называет себя  "противник  нынешнего режима" в Белоруссии". "Понимаю, в какой стране я живу", - грязно намекает он в эфире зарубежной радиостанции «Радыё Рацыя». Судаленко открыто порочит белорусское правосудие: "Я... понимаю, в каких условиях сегодня осуществляется правосудие, особенно если гражданские дела касаются политики, вот как в этом случае. Очень трудно мне будет в суде", - унижая свою страну, жалуется этот бессовестный сутяга зарубежным журналистам. Судаленко занимается антигосударственной пропагандой.

Каментуючы сітуацыю, Леанід Судаленка падкрэсліў, што раней не хацеў праз суд заяўляць прэтэнзіі наконт маральнай шкоды, разумеючы, што ваенная газета фінансуецца бюджэтам - то бок фактычна з кішэняў падаткаплатнікаў. Але ж тая актыўнасць, якую напярэдадні суда і сёння развярнуў 70-гадовы ветэран на сваёй старонцы ў жывым часопісе, не пакінула выбару.

“Я буду дапаўняць патрабаванні аб спагнанні маральнай шкоды менавіта з аўтара як з фізічнай асобы, разумеючы, што паводле заканадаўства рэдакцыя газеты нясе адказнасць разам з аўтарам у салідарным парадку. Няхай потым рэдакцыя газеты кажа яму дзякуй, калі супрацоўнічае з людзьмі, якія па ўзроўні мыслення засталіся недзе ў стагоддзі часоў Савецкага Саюза”, - заявіў пасля паседжання Леанід Судаленка.