НЕ - ВАЙНЕ!
398

Суд у Варшаве пастанавіў не выдаваць Сцяпана Пуцілу ў Беларусь

26.01.2022 Крыніца: "Еўрарадыё"

26 студзеня Акружны суд Варшавы пастанавіў не выдаваць Сцяпана Пуцілу ў Беларусь. Разглядаўся запыт аб экстрадыцыі, атрыманы з Мінска.

Сцяпан Пуціла ў судзе / Б*лсат

Пуціла — стваральнік папулярнага Тэлеграм-канала, які першым быў у Беларусі абвешчаны "экстрэмісцкім". У Беларусі яго абвінавачваюць і ў "арганізацыі масавых беспарадкаў", і ў "распальванні варажнечы" (спіс абвінавачванняў вялікі). Таксама блогер уключаны КДБ у спіс "асоб, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці". У Польшчы ён мае статус палітуцекача і міжнародную абарону.

"Суды кіруюцца правамі чалавека, а не падвойнымі стандартамі, як гэта адбываецца ў Беларусі", — сказаў суддзя. Ён даволі жорстка ахарактарызаваў сітуацыю ў нашай краіне і Аляксандра Лукашэнку.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!