722

Суд у Польшчы афіцыйна прызнаў чалавека інтэрнэт-тролем

12.08.2016 Крыніца: dziennikbulwarowy.pl

42-гадовы жыхар польскага Вроцлава Томаш Сковронэк быў афіцыйна прызнаны судом інтэрнэт-тролем. Мужчына сам падаў у суд на аднаго з інтэрнэт-карыстальнікаў за абразу. Абразай Томаш Сковронэк палічыў тое, што яго публічна назвалі тролем.

Справа, аднак, займела працяг. Суд Вроцлава прыйшоў да высновы, што дзейнасць аўтара зыску цалкам дазваляе выкарыстаць супраць яго падобны тэрмін. Такім чынам, 42-гадовы мужчына на законных падставах стаў першым чалавекам у Польшчы,  якога прызналі тролем у інтэрнэце, а вызначэнне троллінгу было ўпісана ў гісторыю польскага судовага права.

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, Томаш праводзіў у інтэрнэце шмат часу, пачынаючы дыскусіі ў многіх месцах з выкарыстаннем розных акаўнтаў. Дарэчы, сярод яго любімых тэмаў была падтрымка дзейнасці Крамля, распаўсюд ілжывай інфармацыі пра бежанцаў ды абразы сябраў грамадскіх рухаў і палітычных арганізацый.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!