1201

Суд у Петрыкаве пакараў буйнымі штрафамі фрылансераў Жукоўскага і Толчына

27.09.2017 Крыніца: Служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Суддзя Петрыкаўскага раённага суда Андрэй Багданік прызнаў вінаватым гомельскага фрылансера Кастуся Жукоўскага ў незаконным вырабе прадукцыі СМІ для тэлеканала “Белсат” без акрэдытацыі ў МЗС і на падставе часткі 2 артыкула 22.9 КаАП аштрафаваў яго на 40 базавых велічыняў, што складае 920 рублёў.

Сёлета гэта восьмае пакаранне Жукоўскага за працу журналістам-фрылансерам. Агульная сума яго штрафаў склала 7 130 рублёў.

На 40 базавых велічыняў суд аштрафаваў і Андрэя Толчына, з якім Жукоўскі здымаў сюжэт пра занядбаны жыллёвы фонд у былым вайсковым гарадку Мышанка.