НЕ - ВАЙНЕ!
154

Суд у Маскве завочна арыштаваў Аляксандра Няўзорава

06.05.2022 Крыніца: svaboda.org

Басманны суд Масквы ў пятніцу завочна арыштаваў журналіста Аляксандра Няўзорава па крымінальнай справе аб распаўсюджванні  фэйкаў аб расійским войску.

Раней Няўзораў быў абвешчаны ў вышук. Цяпер ён за мяжой.

Аб крымінальнай справе супраць Няўзорава — былога тэлевядоўцы, дэпутата Дзярждумы і даверанай асобы Уладзіміра Пуціна — Следчы камітэт паведаміў 22 сакавіка. Гэта адна з першых крымінальных спраў па артыкуле аб фэйках, які з'явіўся ў Крымінальным кодэксе пасля расійскага ўварвання ва Украіну. Няўзорава пераследуюць за паведамленні ў сацыяльных сетках пра абстрэл расейскімі вайскоўцамі радзільнага дома ў Марыўпалі. Журналіст назваў гэты абстрэл наўмысным. Свядомыя атакі вайскоўцамі цывільных абʼектаў могуць расцэньвацца як ваеннае злачынства.

Расейскае войска адмаўляе, што наносіць удары па цывільных абʼектах. У выпадках, калі такія атакі фіксуюцца, Масква заяўляе, што абʼект выкарыстоўвалі ўкраінскія вайскоўцы, або — як у выпадку з радзільным домам — што абстрэл вёўся з украінскіх пазіцый ці наогул быў пастаноўкай.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!