НЕ - ВАЙНЕ!
293

Суд прызнаў “экстрэмісцкім” telegram-канал інтэрнэт-выдання "Першы рэгіён"

02.10.2022 Крыніца: Служба маніторынгу БАЖ

Раней аналагічнае рашэнне было прынята ў дачыненні да viber-чата з назвай “1RegBY”. Пры гэтым сам сайт “Першы рэгіён”, які асвятляе падзеі ў Брэсцкай вобласці, прызнаны “экстрэмісцкімі матэрыяламі” яшчэ ў снежні 2021 года.

Як вынікае з абноўленага рэспубліканскага спісу экстрэмісцкіх матэрыялаў, інфармацыйная прадукцыя telegram-канала “Першы рэгіён” прызнана “экстрэмісцкай” рашэннем суда Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці ад 28 верасня 2022 года.

Удакладняецца, што рашэнне суддзі Аксаны Зоткінай падлягае неадкладнаму выкананню ў адпаведнасці з арт. 314 Грамадзянскага працэсуальнага кодэкса РБ. Дарэчы, менавіта суддзя Зоткіна ў снежні 2021 года прызнала “экстрэмісцкімі матэрыяламі” і сайт “Першы рэгіён”, які зараз заблакаваны паводле рашэння пракуратуры Брэсцкай вобласці. Акрамя таго, 15 верасня 2022 года ў Івацэвічах суддзя Сяргей Кухацкавалец прызнаў “экстрэмісцкай” інфармацыйную прадукцыю viber-чата з назвай “1RegBY”.

Як высветліла служба маніторынгу Беларускай асацыяцыі журналістаў, на працягу толькі верасня 2022 года рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў быў дапоўнены амаль паўсотняй рашэнняў судоў з розных рэгіёнаў Беларусі. У выніку, акрамя гісторый, што тычацца “Першага рэгіёна”, у мінулым месяцы “экстрэмісцкімі” былі прызнаныя ў тым ліку: сайт агрэгатара навін рэгіянальных медыя dze.news, сайт “Бобруйского курьера” (babruisk.by), telegram-чат “Media-Polesye.by” (на самой справе, гэта канал, а не чат).

Чытайце яшчэ: 

«Здзівіцеся, як шмат беларускага побач з вамі». Расказваем пра сэрвіс ByMapka, заснаваны Алінай Коўшык

"Какая этика, когда репрессии, война и угроза ядерного удара". Или все же актуально?

Матэрыялы сайта “Бобруйский курьер” прызналі экстрэмісцкімі матэрыяламі

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!